БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

9.06.2026 / 19:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі разам з лідарамі краін Паўночнай Еўропы і Балтыі ў Таліне заявіў, што атрымаў вынік, які быў яму патрэбны ад адкрытага ліста Уладзіміру Пуціну, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Byron Smith/Getty Images

«Я не магу падзяліцца з вамі ўсімі дэталямі, але мая дзяржава мае патрэбу ў вельмі значнай колькасці антыбалістычных магчымасцяў. Я атрымаў вынік, але я не магу падзяліцца зараз тым, які гэта быў вынік, але я гэта зрабіў. У мяне была мэта, калі я адпраўляў ліст Пуціну, і я думаю, што я атрымаў вынік, які быў патрэбны», — сказаў Зяленскі.

У адкрытым лісце да Пуціна 4 чэрвеня Уладзімір Зяленскі прапанаваў яму асабістую сустрэчу для абмеркавання завяршэння вайны і заявіў, што Украіна гатовая да прамых перамоў паміж лідарамі дзвюх дзяржаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў цэлым лічыць такую сустрэчу пазітыўнай.

Пуцін у сваю чаргу сказаў, што не мае намеру праводзіць сустрэчу з Зяленскім, паколькі «сэнс украінскага боку — спыніць наша наступленне, а нам патрэбныя дамоўленасці». Таксама ён назваў «няправільным» сам абраны Зяленскім адкрыты спосаб камунікацыі.

Чытайце таксама:

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?

Каментары да артыкула