БЕЛ Ł РУС

Цягнік Масква — Гомель зламаўся пад Шкловам

10.06.2026 / 07:20

Nashaniva.com

У Беларусі здарылася чарговая паломка цягніка.

Белчыгунка паведамляе, што сёння раніцай цягнік №55 Масква — Полацк/Гомель, які адправіўся з Масквы ўчора а 19:56 і павінен сёння прыбыць у Гомель а 8:36, па тэхнічных прычынах (неспраўнасць лакаматыва) быў спынены на станцыі Рыжкавічы пад Шкловам.

На станцыю быў накіраваны дапаможны лакаматыў. Цягнік №55 Масква — Полацк/Гомель прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай прыкладна 1 гадзіну 10 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула