БЕЛ Ł РУС

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро

10.06.2026 / 10:10

Nashaniva.com

У сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна на вуліцы Максіма Багдановіча ад праспекта Машэрава да вуліцы Някрасава перыядычна мяняецца дарожны рух. Падрабязнасці распавядаюць «Мінск-Навіны».

Аб правядзенні дарожных работ кіроўцам кажуць адпаведныя дарожныя знакі.

Хуткасць руху транспартных сродкаў на асобных адрэзках вуліцы абмежаваная да 40 км/г.

Перад скрыжаваннем з вул. В. Харужай, калі ехаць з боку пр. Машэрава, праезная частка значна зрушаная ўправа да жылых дамоў, хоць раней дарога ішла па прамой лініі.

У кіроўцаў ёсць два варыянты: з трэцяй паласы павярнуць налева, на вул. В. Харужай, альбо з гэтай жа паласы ехаць далей па вул. М. Багдановіча. У гэтым жа кірунку дазволены рух па першай і другой палосах.

На скрыжаванні з вул. В. Харужай з крайняй правай паласы можна паварочваць у бок вул. Куйбышава, з дзвюх іншых — працягваць шлях проста.

З вул. В. Харужай пры руху ад вул. Куйбышава на скрыжаванні з вул. М. Багдановіча дазволена толькі паварочваць направа. Адпаведна, ехаць прама і налева праз скрыжаванне забаронена.

Па-ранейшаму рух усіх відаў транспарту забаронены па вул. М. Багдановіча, калі ехаць з боку вул. Кульман у кірунку вул. В. Харужай. Аб’езд участка арганізаваны па вул. Кульман, дзе часова дзейнічае аднабаковы рух, з выездам на вул. Крапоткіна і далей на вул. В. Харужай і М. Багдановіча. На працягу доўгага часу з вул. М. Багдановіча ўезд забаронены на вул. Кульман у кірунку вул. Куйбышава. Там стаяць бетонныя блокі.

Бадай, самыя значныя змены адбыліся ў раёне пл. Бангалор. На самой плошчы, дзе яшчэ нядаўна была зялёная зона, поўным ходам вядуцца земляныя работы. Задзейнічаная будаўнічая тэхніка. Пляцоўка агароджаная па перыметры плотам.

Бліжэй да пл. Бангалор рыхтуецца аб’язная дарога. Асфальт ужо пакладзены. Абсталяваныя раздзяляльная зона і тратуары, пастаўлены апоры асвятлення. Робяць пешаходны пераход.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула