Для гасцей і ўдзельнікаў «Славянскага базару» ўводзіцца бязвіз
«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 20 ліпеня.
У адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі для замежнікаў з 71 краіны, якія накіроўваюцца на фестываль праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь. «Фестывальны бязвіз» уводзіцца з 4 па 31 ліпеня, паведамляе Памежны камітэт.
Замежным гасцям спатрэбіцца дзейны дакумент для выезду за мяжу (замежны пашпарт), арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія ладзяцца ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале «Віцебск».
Адзін квіток дазваляе аднаразовы ўезд у Беларусь без візы аднаму замежнаму грамадзяніну не пазней за дату правядзення пазначанага ў білеце мерапрыемства.