«Дзякуй УСУ за трапнасць!» Зяленскі пракаментаваў удар ракетамі Flamingo па Чэбаксарах
«Працягваем прымяняць украінскія дальнабойныя санкцыі супраць расійскіх ваенных аб’ектаў і нафтавай галіны», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.
«Гэтай ноччу ўкраінскія FP-5 Flamingo трапілі ў ваенны завод у Чэбаксарах, які забяспечвае армію акупанта кампанентамі для дронаў і ракет. Дзякуй УСУ за трапнасць! Пашкоджаны таксама за мінулую ноч нафтаперапрацоўчы завод «Куйбышаўскі» ў Самарскім рэгіёне. Адлегласць ад лініі фронту — больш за 900 кіламетраў. Удзячны воінам Сіл спецаперацый, Сіл беспілотнікаў і ГУР. Дасягнуты таксама цалкам справядлівыя адказы СБУ і па двух аб’ектах нафтавай інфраструктуры ва Уладзімірскім рэгіёне на адлегласці 700 кіламетраў. Дзякуй усім, хто змагаецца і працуе дзеля Украіны!» — напісаў прэзідэнт Украіны.
Чытайце таксама:
З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй