БЕЛ Ł РУС

Мінчука судзілі за перапродаж квіткоў на хакей

10.06.2026 / 14:34

Nashaniva.com

На гэтым тыдні эканамічны суд Мінска прыняў рашэнне адносна аматара падзарабіць на заўзятарах хакея.

Фота: Onliner.by

Нелегальны камерсант не прызнаў віны і ў пацверджанне сваёй праўды прывёў, на яго думку, пераканаўчыя довады, паведаміла Упраўленне аператыўных мерапрыемстваў падаткавай інспекцыі Мінска.

«У мяне адсутнічаў прамы намер на ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці … спачатку набываў білеты без мэты іх далейшай перапродажы».

Упраўленне аператыўных мерапрыемстваў паведамляе пра больш чым 60 фактаў продажу білетаў па цане вышэй за намінальную.

У ведамстве зазначылі, што суд вынес пастанову не на карысць мінчука, але якое пакаранне, не піша.

Размова пра матчы мінскага «Дынама» Ў КХЛ, квіткі на гульні якога выклікаюць ажыятаж у беларускіх заўзятараў. Клуб у гэтым сезоне збіраў 39 аншлагаў, а квіткі сапраўды хутка разляталіся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула