БЕЛ Ł РУС

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ

10.06.2026 / 18:28

Станіслаў Покуць

У райцэнтр Клімавічы на ўсходзе Беларусі прывезлі выставу васковых фігур з Санкт-Пецярбурга. Яна цэлы месяц, з 28 мая па 28 чэрвеня, даступная ў раённым краязнаўчым музеі. А сярод экспанатаў не абышлося і без фігуры цяперашняга расійскага лідара Уладзіміра Пуціна.

Фота: threads.com/@iavorskii8441

Адзін з карыстальнікаў Threads, відаць, прыхільнік Пуціна, запосціў у сацсетку сваё фота з ягонай фігурай. 

Іншыя карыстальнікі, аднак, ягонага захаплення асобай гэтага палітыка не падзяляюць — лайкаў у фота ўсяго адзін, а з дзясятак пакінутых каментароў — ці выразна негатыўныя, ці стрыманыя. 

Чытайце таксама:

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі

Галоўнага пракурора МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна, адхілілі ад пасады

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў

Каментары да артыкула