Вайна2727

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў

Сустрэча лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Украіны ў Лондане завяршылася гучнай сумеснай заявай. Фрыдрых Мерц, Кір Стармер, Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі дакладна акрэслілі: Еўропа павінна браць «актыўны ўдзел» у любых будучых перамовах паміж Кіевам і Масквой, а сам трывалы мір магчымы толькі пры выкананні пяці цвёрдых умоў.

Фота: AP Photo / Alberto Pezzali

Сумесная заява была апублікаваная на сайце брытанскага ўрада ў нядзелю, 7 чэрвеня 2026 года.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася ўзмацненне ціску на расійскую эканоміку, павелічэнне ваеннай дапамогі Украіне, а таксама супольная вытворчасць ракет для супрацьпаветранай абароны і дальнабойных удараў.

Пяць умоў для трывалага міру ва Украіне

Лідары «еўратройкі» і Зяленскі вызначылі пяць умоў для дасягнення справядлівага і трывалага міру.

Спыненне баявых дзеянняў.

Цяперашняя лінія сутыкнення павінна стаць зыходным пунктам для перамоў. Пры гэтым міжнародныя межы не павінны змяняцца сілай, а суверэннае права Украіны самастойна выбіраць саюзы і механізмы бяспекі павінна няўхільна выконвацца.

Абавязковыя гарантыі бяспекі. Пасля ўступлення ў сілу рэжыму спынення агню Украіна павінна атрымаць гарантыі бяспекі, якія ўключаюць разгортванне шматнацыянальных сіл на яе тэрыторыі.

Замарозка расійскіх актываў. Яны застануцца заблакаванымі да таго часу, пакуль Расія не спыніць агрэсіўную вайну і не кампенсуе страты, нанесеныя Украіне.

Абарона інтарэсаў еўрапейскай бяспекі. Любыя дамоўленасці павінны гарантаваць бяспеку Еўропы, а частка перамоў, якая тычыцца ЕС і НАТА, запатрабуе згоды краін-членаў гэтых арганізацый.

Прапанова Зяленскага Пуціну і адказ Крамля

Увечары 4 чэрвеня Уладзімір Зяленскі апублікаваў адкрыты ліст да Уладзіміра Пуціна з прапановай вызначыць дакладную дату асабістай сустрэчы для заканчэння вайны, адзначыўшы, што да працэсу могуць далучыцца Еўропа і ЗША.

Ужо на наступны дзень Пуцін заявіў, што пакуль не бачыць сэнс у такой сустрэчы, назваў ліст «хамскім» і заклікаў расійскіх вайскоўцаў працягваць баявыя дзеянні да «дасягнення пастаўленых мэт».

Каментары27

  • Толькі адна умова
    08.06.2026
    Балістыка.
  • Миндичь
    08.06.2026
    К сожалению денег нет, держитесь, всего хорошего вам.
  • Нейкае абы што
    08.06.2026
    'Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну 5 умоў для міру пасля адмовы Расіі ад перамоў'

    Па логіцы спачатку трэба было выставіць умовы для міру і правесці перамовы.
    А якія перамовы пасля адмовы ад перамоў аднаго боку? І якія 5 умоў для міру, калі перамоў не будзе?
    Усё з ног на галаву паставілі.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць