БЕЛ Ł РУС

На некаторых рэках павысіўся ўзровень вады

10.06.2026 / 18:36

Nashaniva.com

Пасля дажджоў у Беларусі адзначаецца павышэнне ўзроўню вады на большасці рэк басейнаў Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці, а таксама на прытоках Дняпра і Сожа. За суткі вада паднялася на 1—36 сантыметраў, паведаміў Белгідрамет.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

На рацэ Сушанка каля вёскі Суша Клічаўскага раёна і на рацэ Случ каля вёскі Кляпчаны Слуцкага раёна ўзровень вады перавышае адзнакі выхаду на пойму.

Адначасова на Дняпры і Сажы назіраецца спад узроўню вады — на 1—5 сантыметраў за суткі.

На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, а таксама на Сажы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады застаюцца ніжэйшымі за адзнакі, якія абмяжоўваюць суднаходства.

Тэмпература вады ў рэках складае ад 14 да 22 градусаў, у іншых вадаёмах — ад 17 да 20 градусаў.

Паводле прагнозаў гідролагаў, да канца тыдня ўзроўні вады на большасці рэк працягнуць расці з-за чаканых ападкаў, месцамі моцных.

Чытайце таксама:

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў

У Мінску накрыюць навесамі ўсе выхады з падземных пераходаў

Палову наступнага тыдня будзе дажджыць, але пасля распагодзіцца

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

Каментары да артыкула