БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі абітурыенты атрымаюць вынікі тэстаў

10.06.2026 / 19:30

Nashaniva.com

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў паведамілі тэрміны атрымання вынікаў ЦТ і ЦЭ па профільных прадметах і мовах.

Вынікі тэставання па профільных прадметах, якое адбылося 2 чэрвеня, абітурыенты атрымаюць 16 чэрвеня з 15:00 да 18:00 праз бясплатныя SMS-паведамленні.

Вынікі выпрабаванняў па мовах, якія прайшлі 5 чэрвеня, стануць вядомыя 18 чэрвеня з 15:00 да 20:00.

Таксама ў асабістых кабінетах удзельнікаў ЦЭ і ЦТ з’явяцца копіі іх бланкаў з адказамі. Яны будуць даступныя на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў.

Пры гэтым абітурыентаў папярэдзілі пра выпадкі махлярскіх паведамленняў з невядомых нумароў або са спасылкамі і заклікалі не адкрываць іх.

У РІКВ нагадалі, што афіцыйныя паведамленні прыходзяць толькі ад адпраўніка rikc.by, у іх пазначаюцца толькі назва прадмета, набраны бал і нумар бланка. Ніякіх спасылак у такіх SMS няма.

Чытайце таксама:

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў

У інтэрнэце апублікавалі заданні ЦТ — парушальнікаў ужо знайшлі

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Каментары да артыкула