Грамадства11

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды

Учора сталі вядомыя вынікі ЦЭ па рускай і беларускай мовах. Сам іспыт адбыўся 29 мая. Свае веды праверылі амаль 59 тысяч вучняў. З іх 1426 набралі максімальныя 100 балаў. Выпускнікі некаторых школ паказалі асабліва высокія вынікі.

Учора стала вядома, што ў гімназіі №1 горада Ліды адразу 16 вучняў атрымалі 100 балаў па рускай мове. Усе яны вучыліся ў аднаго настаўніка — Таццяны Міхайлаўны Глыздовай.

Сёння з Onliner.by звязаліся бацькі вучняў гімназіі №2 горада Віцебска. Тут адразу 17 выпускнікоў набралі 100 балаў на ЦЭ па рускай мове. Іх настаўніца — Алена Канстанцінаўна Маісеева.

Фота: axioma-vitebsk.by

У гімназіі расказалі, што Алена Канстанцінаўна — адзін з вядучых філолагаў Беларусі. За гады працы яна падрыхтавала больш за 20 пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды, у тым ліку і двух прызёраў сёлета. У гімназіі №2 горада Віцебска педагог працуе з 1999 года. Яна мае званне «Выдатнік адукацыі», а таксама катэгорыю настаўніка-метадыста.

— Алена Канстанцінаўна — даволі строгі настаўнік, але пры гэтым, калі я размаўляю з дзецьмі, усе яны называюць яе адной са сваіх любімых выкладчыц. Добра матываванае дзіця заўсёды бачыць прафесіяналізм настаўніка.

І разумее: так, у яго ёсць патрабаванні да мяне, але яны патрэбныя для таго, каб дасягнуць максімальнага выніку, — адзначыў у размове з журналістам дырэктар гімназіі Канстанцін Кісялёў.

Дарэчы, сама гімназія па выніках 2025 года прызнана найлепшай установай сярэдняй адукацыі ў краіне і адзінай, якая заваявала гэтае званне тройчы. Акрамя таго, на працягу апошніх сямі гадоў гімназія з'яўляецца абсалютным лідарам алімпіяднага руху ў Беларусі.

Сярэдні бал выпускнікоў на ЦЭ сёлета склаў 93.

Што датычыцца самога экзамену па рускай мове, педагогі пагаджаюцца ў меркаванні, што сёлета тэст быў крыху прасцейшы, чым у папярэднія гады. Сярэдні бал па рэспубліцы склаў 66,16. Для параўнання: летась ён быў 62,62. Значна павялічылася і колькасць стабальнікаў па прадмеце — 1301 супраць 715 год таму.

Каментары1

  • беларус
    10.06.2026
    Пофігу на маскавітаў.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі6

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі6

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць