БЕЛ Ł РУС

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай

10.06.2026 / 20:08

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прадэманстравала новыя элементы формы супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы ДАІ.

Фота: МУС

Сярод новых элементаў — індывідуальны чырвона-сіні пробліскавы маячок, які супрацоўнік зможа выкарыстоўваць падчас службы для павышэння сваёй бачнасці і пазначэння месца знаходжання на дарозе.

Таксама для інспектараў распрацавалі святлоадбівальныя камізэлькі з абноўленым дызайнам.

Фота: МУС

Новыя элементы формы, як заяўляецца, плануецца выкарыстоўваць для павышэння бяспекі супрацоўнікаў ДПС падчас нясення службы, асабліва ва ўмовах абмежаванай бачнасці і ў цёмны час сутак.

Чытайце таксама:

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў

Міліцыя папярэдзіла пра дзікіх жывёл, што выходзяць на трасы

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску

Каментары да артыкула