Здарэнні1010

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску

Сёння 32‑гадовую кіроўцу пазадарожніка на блатных казахстаскіх нумарах выклікалі ў падраздзяленне міграцыі. 

У сацыяльных сетках выклікаў рэзананс учынак кіроўцы пазадарожніка «Гелендваген», які прыпаркаваўся ў Мінску проста на ходніку каля ганка «Акадэмкнігі» ля станцыі метро «Акадэмія навук». Міліцыянты знайшлі вадзіцеля — 32‑гадовую грамадзянку Казахстана. 

Яны ж высветлілі, што гэта было не адзінае парушэнне жанчыны — гэты «Гелендваген» стаяў на паркінгу ГЦ «Замак» на месцы, прызначаным для транспартных сродкаў людзей з інваліднасцю.

Таксама супрацоўнікі маніторынгу дарожнага руху выявілі, што жанчына перавозіла 2‑гадовага хлопчыка на пярэднім пасажырскім сядзенні без спецыяльнага прыстасавання.

Прэс-служба ДАІ паведаміла, што за парушэнні жанчына прыцягнута да адказнасці. Як менавіта, не ўдакладняецца.

Сёння ж МУС расказаў, што кіроўцу выклікалі ў падраздзяленне грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства. Там яна была афіцыйна папярэджаная пра тое, што ў выпадку паўторнага здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў будзе выправаджаная з краіны.

«З улікам таго, што ў жанчыны на ўтрыманні знаходзіцца чацвёра непаўналетніх дзяцей, Міністэрствам унутраных спраў прынята рашэнне даць апошні шанец», — паведаміла МУС. 

Каментары10

  • плакальшчыца
    03.06.2026
    а яна з малым і ў мус прыперлася? няма з кім малога пакінуць было? ах ты ж бедная
  • Карэктарка
    03.06.2026
    Вы канешне майстры фармулёвак. Доўга намагалася зразумець як беларуская міліцыя можа кагосці дэпартаваць з Казахстана...
  • Спадар
    03.06.2026
    😂. Не можа пракарміць без Беларусі? Усё на гелік патраціла? 🤣

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі4

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі4

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць