БЕЛ Ł РУС

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы

10.06.2026 / 20:37

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледзеў зварот жыхароў Кобрына наконт стану дарожнага пакрыцця на завулку Будаўнічым і пацвердзіў, што рэальная сітуацыя ад намаляванай на паперы вельмі адрозніваецца.

Фота: КДК

Раней у адказах мясцовага райвыканкама сцвярджалася, што амаль уся праезная частка завулка (каля 400 метраў з 540) мае асфальтабетоннае пакрыццё і знаходзіцца ў здавальняючым стане.

Аднак фотаматэрыялы, якія прыслалі заяўнікі ў КДК, сведчылі, што фактычны стан дарогі зусім не адпавядае гэтым звесткам. Гэта пацвердзіла і камісія, якая выязджала непасрэдна на месца.

Пасля ўмяшання КДК на завулку Будаўнічым былі выкананы работы па падсыпцы праезнай часткі асфальтагранулятам.

Фота: КДК

За неналежны разгляд звароту адказных службовых асоб райвыканкама і камунальнага прадпрыемства прыцягнулі да адказнасці.

Чытайце таксама:

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў

У Мінску заасфальтавалі паркоўку, абышоўшы аўтамабіль, які стаяў на ёй ФОТАФАКТ

Качанава зацікавілася бізнэсам у сферы пахавальных паслуг, КДК праверыць сістэму

КДК расказаў пра схему незаконнага вываду грошай у беларускім шоу-бізнэсе

Каментары да артыкула