Здарэнні33

КДК расказаў пра схему незаконнага вываду грошай у беларускім шоу-бізнэсе

Прадстаўнікі шоу-бізнэсу выкарыстоўвалі схему праз афіліяваную юрыдычную асобу ў Расіі. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Васіль Герасімаў, піша Sputnik. Імаверна, гутарка ідзе пра затрыманне дырэктара Палаца Рэспублікі Максіма Прыхадоўскага, пра што «Наша Ніва» раней распавядала. 

Васіль Герасімаў. Фота: Белта

Сутнасць схемы ў тым, што ад імя расійскай кампаніі ў Беларусі выконваліся паслугі выступу выканаўцаў і артыстаў на канцэртах у дзяржаўных установах культуры.

Паводле звестак КДК, у 2022—2024 гадах арганізатары вывелі праз гэты канал за мяжу больш за 16 млн беларускіх рублёў і схавалі прыбытак на 2,8 млн рублёў. Назва фірмы і імёны яе фігурантаў не называюцца.

Імаверна, справа тычыцца затрымання дырэктара Палаца Рэспублікі і дэпутата Мінгарсавета Максіма Прыхадоўскага, а таксама кіраўнікоў прыватных івэнт-кампаній, пра што «Наша Ніва» раней распавядала. Былы дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай. 

Герасімаў агучыў і іншыя вынікі працы кантралёраў. Так, паводле яго слоў, КДК выкрыў групу, якая ўвозіла ў краіну медыцынскія тавары ад імя замежнай кампаніі. Сума нявыплачанага ў бюджэт падатку на прыбытак склала 4,5 млн беларускіх рублёў.

Усяго за мінулы год было выяўлена 195 злачынстваў, звязаных з ухіленнем ад платы падаткаў.

Таксама ў 2025 годзе КДК зафіксавалі больш за 120 фактаў выплаты заробкаў у канвертах. Выпадкі выплаты шэрага даходу былі ў дачыненні да больш як 11 тысяч работнікаў камерцыйных арганізацый.

Каментары3

  • Васенька
    09.06.2026
    Сейчас получишь повышение. Там всем заправляет Селук или ты не знал, болезный тихий молчун? Выработал уже командный голос или все также шепчешь себе под нос?
  • ;
    09.06.2026
    дык што, cялюкоў пасодзіць?
  • СпадарХ
    09.06.2026
    І што? Гэта ўсё, што нарыў ( змог прадавіць) ? Ну і лох...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну53

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну53

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць