БЕЛ Ł РУС

«Белавія» ўвяла ў эксплуатацыю апошні набыты Airbus A 330‑200

11.06.2026 / 15:51

Nashaniva.com

У авіякампаніі «Белавія» пачынае палёты борт EW-589PD. Цяпер у беларускага авіяперавозчыка тры далёкамагістральныя самалёты Airbus A330-200.

Фота: «Белавія»

«Шырокі сілуэт, вытанчаныя лініі і EW-589PD, які прыгожы ў любым ракурсе.

Яшчэ адзін улюбёнец аб'ектываў пачынае сваю лётную біяграфію!

Цяпер усе 3 Airbus A 330‑200 у шыхтах Belavia», — паведаміла прэс-служба авіякампаніі.

Прэзентацыя новага тыпу паветранага судна, які лётае на вельмі далёкія адлегласці і быў набыты ў Гамбіі ў абыход санкцый, адбылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у чэрвені мінулага года. Першы далёкамагістральны рэйс стартаваў з Мінска на кітайскі востраў Хайнань, у горад Санья. У другой палове 2025 года перавозчык увёў у эксплуатацыю другі Airbus А330-200, а вось цяпер на паветраныя лініі выходзіць і трэці.

Чытайце таксама:

«Белавія» адновіць рэйсы на Шры-Ланку

«Белавія» павышае тарыфы на правоз багажу

«Белавія» нарэшце перафарбавала ўсе самалёты

«Белавія» запускае рэйсы ў Башкартастан

Каментары да артыкула