У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак
У Брэсце ў парку 1 Мая з’явіўся новы аўтамат, з дапамогай якога наведвальнікі могуць карміць вавёрак. З 11 чэрвеня там паставілі прыладу з арэхамі: ляснымі і кедравымі, піша Blizko.by.
Лясныя арэхі — асноўная ежа для вавёрак, а кедравыя лічацца для іх своеасаблівым ласункам. Праўда, пакуль гэты другі від у аўтамаце недаступны.
Каб пакарміць жывёл, трэба выбраць патрэбны арэх, націснуць кнопку, аплаціць карткай і атрымаць порцыю. Лясныя арэхі каштуюць 2 рублі, на кедравыя пакуль цану не вызначылі.
Такім чынам, у парку з’явілася новая забава для наведвальнікаў і магчымасць бліжэй назіраць за вавёркамі ў натуральным асяроддзі.
Чытайце таксама:
«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку
Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі
Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках
Па Глыбокім гуляла медзведзяня
Міліцыя папярэдзіла пра дзікіх жывёл, што выходзяць на трасы