БЕЛ Ł РУС

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй

12.06.2026 / 07:23

Міраслаў Яноўскі

Гульня таксама прайшла ў Сапапане каля Гвадалахары ў Мексіцы.

Фота: Michael Regan — FIFA / FIFA via Getty Images

Першы мяч у матчы забіў абаронца Чэхіі Ладзіслаў Крэйчы на 59‑й хвіліне.

Паўабаронца карэйцаў Хван Ін Бём зраўняў лік на 67‑й хвіліне. О Хён Кю на 80‑й хвіліне ўстанавіў канчатковы лік — 2:1.

Нагадаем, што ўчора ў матчы адкрыцця мундыялю ў гэтай групе Мексіка перамагла Паўднёвую Афрыку з лікам 2:0.

18 чэрвеня ў гэтай групе Чэхія сустрэнецца з Паўднёвай Афрыкай (19:00 па Мінску), а 19 чэрвеня (у Мінску будзе чацвёртая раніцы) Мексіка згуляе з Паўднёвай Карэяй.

Сёння на чэмпіянаце свету — адзін матч. А 22‑й згуляюць Канада і Боснія і Герцагавіна.

Чытайце таксама:

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе

Каментары да артыкула