Спорт11

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе

Упершыню ён пройдзе адразу ў трох краінах і ўпершыню ў ім возьме ўдзел 48 зборных, фактычна кожны чацвёрты член ФІФА.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

Сёння матчам Мексіка — Паўднёвая Афрыка стартуе чэмпіянат свету па футболе. 

Упершыню ён пройдзе адразу ў трох краінах: ЗША, Мексіка і Канада. У 2002 годзе мундыяль праходзіў у Паўднёвай Карэі і Японіі. Зараз адразу тры краіны, прычым Мексіка прымае чэмпіянат свету трэці раз (1970, 1986, 2026), ЗША другі (1994, 2026), Канада — першы.

Таксама ўпершыню ў ім возьмуць удзел 48 зборных (з 1998 года ўдзельнічалі 32). Гэта павялічыць колькасць гульняў больш чым у два разы. Калі ўдзельнічалі 32 каманды, было 48 матчаў, зараз будзе 104.

Зараз усе зборныя разбітыя на 12 груп

Група А: Мексіка, Паўднёвая Карэя, Чэхія, ПАР

В: Швейцарыя, Боснія, Канада, Катар

С: Бразілія, Шатландыя, Марока, Гаіці

D: ЗША, Турцыя, Парагвай, Аўстралія

E: Германія, Кот д’Івуар, Эквадор, Кюрасаа

F: Нідэрланды, Швецыя, Японія, Туніс 

G: Бельгія, Егіпет, Іран, Новая Зеландыя

H: Іспанія, Уругвай, Каба-Вердэ, Саудаўская Аравія

I: Францыя, Нарвегія, Сенегал, Ірак 

J: Аргенціна, Аўстрыя, Алжыр, Іарданія.

K: Партугалія, Калумбія, Узбекістан, ДР Конга

L: Англія, Харватыя, Гана, Панама.

Групавы турнір пройдзе з 11 па 27 чэрвеня.

З кожнай групы ў плэй-оф выходзяць па дзве лепшыя каманды, а таксама восем найлепшых зборных, што зоймуць трэція месцы.

Матчы 1/16 фіналу — з 28 чэрвеня па 3 ліпеня, 1/8 фіналу — 4‑7 ліпеня, 1/4 фіналу — 9‑11 ліпеня, паўфіналы 14 і 15 ліпеня, матч за 3‑е месца — 18 ліпеня, фінал — 19 ліпеня.

З Паўночнай Амерыкай у нас вялікая розніца ў часе.

Самы ранні матч будзе пачынацца а 19‑й і 20‑й па беларускім часе, асноўныя цікавосткі а 22‑й і 23-й: будуць таксама гульні а гадзіне ночы, а трэцяй, пятай і сёмай раніцы.

Мундыяль стартуе сёння а 22‑й гульнёй у Мехіка паміж зборнай Мексікі і Паўднёвай Карэяй, заўтра а 5‑й раніцы — Чэхія — Паўднёвая Карэя, вечарам а 22‑й у пятніцу Боснія — Канада.

У дзень падчас групавога турніру будзе праходзіць ад трох да пяці матчаў.

Чатыры гады таму ў Катары сусветнае першынство выйграла Аргенціна, якая была таксама пераможцам у 1978 і 1986 гадах. Рэкорд па тытулах належыць Бразіліі (1958, 1962, 1970, 1994, 2002), у Італіі чатыры перамогі (1934, 1938, 1982, 2006), Германіі — тры (1954, 1990, 2014).

Францыя і Уругвай двойчы бралі тытул, Іспанія і Англія па разе.

У Беларусі матчы чэмпіянату свету будзе паказваць тэлеканал «Спорт ТБ».

У розных краінах — нацыянальныя афіцыйнеыя тэлерадыёвяшчальнікі. Напрыклад, у Польшчы TVP, Літве — TV3 Lithuania, Украіне — «Суспільне» у партнёрстве з мясцовымі праваўладальнікамі (канкрэтная схема паказу залежыць ад матчаў і платформ), у Вялікабрытаніі BBC і ITV будуць дзяліць трансляцыі, Германіі — ARD i ZDF.

Каментары1

  • %
    11.06.2026
    Вельмі прыемнае мерапрыемства, але ж гэтым разам вельмі нязручнае для прагляду і заўзятарства, як і заўседы калі першынство праходзіць за акіянам

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць