БЕЛ Ł РУС

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

12.06.2026 / 11:25

Nashaniva.com

Жахлівая сітуацыя ў Баранавічах.

У Баранавічах 6 чэрвеня двухмесячнае дзіця трапіла ў бальніцу з дыягназам «вострае выпадковае атручванне хімічным рэчывам», паведаміў БелТА прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.

Жанчына з грудным дзіцем прыехала з-за мяжы ў госці да сваёй маці. У гэты час бабуля вырашыла пачысціць чайнік ад накіпу і засыпала ў яго лімонную кіслату, не папярэдзіўшы пра гэта дачку.

«Жанчына, нічога не падазраючы, для прыгатавання сумесі наліла з чайніка ваду і пачала карміць малога з бутэлечкі. Калі яна зразумела, што ў ёмістасці лімонная кіслата, падняла трывогу і выклікала хуткую медыцынскую дапамогу», — распавёў афіцыйны прадстаўнік СК.

Хлопчыку своечасова аказалі неабходную медыцынскую дапамогу, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула