«Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра памяць і архівы
14 чэрвеня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) пройдзе круглы стол «Памяць і архівы: даўней і зараз».
У сустрэчы возьмуць удзел Сяргей Рыбчонак, Уладзімір Лобач і Аляксей Ластоўскі. Размова будзе прысвечаная таму, як запісваліся, трансляваліся і выкарыстоўваліся звесткі пра мінулае ў традыцыйным грамадстве і зараз.
Вы даведаецеся:
- у чым розніца паміж памяццю і гісторыяй;
- пра легендарныя і рэальныя гістарычныя факты пра пачаткі родаў Радзівілаў, Глябовічаў, Міцкевічаў і іншых родаў ВКЛ;
- як функцыянуе гістарычная памяць у вясковай супольнасці: антрапалагічны ракурс нарацыі пра вайну і акупацыю;
- з чаго складаюцца і як працуюць сучаснае навуковае вывучэнне гістарычнай памяці і палітыка памяці ў Беларусі.
Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале.
Чытайце таксама:
«Кава з гісторыкам» пачынае новы сезон размовай пра манархію, імперыю і калоніі
У Варшаве прэзентуюць вершы Зянона Пазняка
«Яго называлі проста «Коцік». У Варшаве раскажуць пра забойцу расійскага цара