«Кава з гісторыкам» пачынае новы сезон размовай пра манархію, імперыю і калоніі
24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час».

У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі.
Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расійскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ стагоддзя адбываліся паланізацыя і русіфікацыя.
Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале.
У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаецца ўсё з каланіялізму, далей — памяць і закон.
Каментары