БЕЛ Ł РУС

У музеі-лецішчы Быкава прачытаюць лекцыю пра фільм «Знак бяды»

12.06.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40‑годдзя выхаду кінафільма «Знак бяды» пройдзе ў музеі-лецішчы Васіля Быкава 21 чэрвеня (нядзеля), паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў.

Па сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць «Знак бяды» лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і.

З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.

Пачатак а 14:00
Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6‑я Дачная, 62
Кошт 10 р.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула