У Жодзіне на пастамент паставяць электробус
Новую светлавую гарадскую кампазіцыю рыхтуюць да адкрыцця на трасе Р-53, піша выданне ex-press.live.
Фота: t.me/zhodinofreshlook
У Жодзіне ўжо практычна завершаныя работы па стварэнні пастамента для светлавой кампазіцыі ў выглядзе электробуса.
Фота: t.me/zhodinofreshlook
Мадэль транспарту, як і кар'ерныя самазвалы, вырабляецца ў Жодзіне — на ЗАТ «Этан». Для пастамента, праўда, машыну прыкметна прыхарашылі — электробусы з касмічным дызайнам пасажыраў у Беларусі не возяць.
Найбліжэйшым часам тыя, хто будзе праязджаць па трасе Р-53 («Слабада — Навасады», змогуць убачыць новую гарадскую славутасць.
Чытайце таксама:
На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць
Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў