БЕЛ Ł РУС

Нацыянальная бібліятэка прэзентавала новы мерч з Купалам і Коласам

15.06.2026 / 17:47

Nashaniva.com

Нацыянальная бібліятэка Беларусі да 20‑годдзя свайго сучаснага будынка прадставіла новую калекцыю фірмовых сувеніраў. У яе, як заяўлена, увайшлі рэчы, якія могуць стаць памятным падарункам для беларусаў і гасцей краіны.

У новай лінейцы прадстаўленыя нататнікі «Біблік» коштам 18,5 рубля, шоперы розных колераў па цане ад 23 да 25 рублёў, а таксама футболкі па 45 рублёў.

Стваральнікі адзначаюць, што калекцыя зроблена з любоўю да аднаго з галоўных сімвалаў Мінска і павінна захаваць цёплыя ўспаміны пра наведванне бібліятэкі.

Набыць новы мерч можна ў сувенірным кіёску на першым паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Чытайце таксама:

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу

Каментары да артыкула