БЕЛ Ł РУС

У Глускім раёне знайшлі цела мужчыны, які знік у лесе яшчэ летась

15.06.2026 / 18:09

Nashaniva.com

Ратавальнікам 14 чэрвеня паступіла паведамленне аб знаходжанні цела мужчыны ў балоце недалёка ад вёскі Баравішча Глускага раёна. Пра гэта паведамілі ў Таварыстве ратавання на водах.

Фота: Таварыства ратавання на водах

Пенсіянер 1941 года нараджэння знік яшчэ ў кастрычніку 2025 года. Тады ён адправіўся з жонкай па грыбы ў лес паблізу вёскі Вольніца і заблукаў. Нягледзячы на арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы, знайсці яго тады не ўдалося, і мужчына лічыўся зніклым без вестак.

Загінулага знайшоў мясцовы жыхар. Паводле слоў відавочцы, падчас збірання грыбоў ён заўважыў цела ў вадзе прыкладна за 4 метры ад берага. Неўзабаве супрацоўнікі МНС выцягнулі загінулага з балота.

Чытайце таксама:

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб

Каментары да артыкула