БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала 20‑гадовую памочніцу тэлефонных махляроў

16.06.2026 / 09:26

Nashaniva.com

Яна паспела зрабіць некалькі рэйсаў з суседняй краіны.

Аператыўнікі мінскага крымінальнага вышуку затрымалі 20‑гадовую замежніцу, якая зрабіла сваёй «прафесіяй» падпрацоўку кур’ерам махляроў.

Два месяцы таму незнаёмы ў гульнявым чаце прапанаваў ёй зарабіць буйную суму грошай без асаблівых намаганняў. Дзяўчына згадзілася і адправіла яму свае асабістыя даныя і відэасэлфі з пашпартам. Пасля гэтага атрымала першае заданне — накіравацца ў Мінск.

На працягу некалькіх дзён яна забірала чужыя грошы з закладак у лесе, дзе іх пакідалі падманутыя пенсіянеры. Пасля гэтага яна з’ехала з Беларусі і атрымала ад куратара заробак. 

Праз некаторы час дзяўчына зноў атрымала заданне і вярнулася ў Мінск. Яна зноў сабрала пакеты з грашыма ў закладках і вывезла іх за МКАД, дзе пакінула пад дрэвам для наступнага кур’ера, але была затрыманая.

70 тысяч рублёў канфіскаваныя і будуць вернутыя падманутым людзям.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула