Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня
Зборная Нарвегіі перамагла Ірак на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 4:1.
Фота: Justin Setterfield/Getty Images
Форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд забіў два мячы, Леа Осцігар забіў таксама і яшчэ аўтагол у іракца Аймена Хусэйна. Ён, дарэчы, забіў і «нармальны» гол у вароты Нарвегіі.
Гэта, дарэчы, ужо чацверты аўтагол на гэтым чэмпіянаце.
Учора прэм'ер Ірака Алі аз-Зейдзі распарадзіўся пачаць сёння працоўны дзень ва ўсіх ведамствах а 10:00 па мясцовым часе (супадае з беларускім) з-за матча з Нарвегіяй.
«У адпаведнасці з распараджэннем прэм’ер-міністра Ірака Алі аз-Зейдзі пачатак працоўнага дня ва ўсіх ведамствах 17 чэрвеня будзе перанесены на 10:00. Дзякуючы гэтай выключнай меры дзяржаўныя служачыя і ўсе грамадзяне змогуць падтрымаць іракскую нацыянальную зборную па футболе на чэмпіянаце свету», — гаворыцца ў заяве сакратарыята прэм'ера.
Наступны матч Нарвегія згуляе з Сенегалам, таксама ў зборнай гульня з Францыяй.
Сёння на мундыялі дзве сустрэчы: Партугалія — ДР Конга (20:00) і Англія — Харватыя (23:00).
Чытайце таксама:
Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету
Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка