БЕЛ Ł РУС

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку

17.06.2026 / 10:02

Nashaniva.com

Эрдаган хацеў яе прымусіць гэта зрабіць, а Макрон казаў, што гэта немагчыма. 

Джорджа Мелоні. Фота: Christian Hartmann / Pool Photo via AP

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні падчас нефармальных размоў на саміце G7 у Францыі прызналася калегам, што месяц як цалкам адмовілася ад цыгарэт.

Italian Prime Minister Giorgia Meloni has quit smoking — and shared the news with fellow G7 leaders over coffee.

European Council President Antonio Costa had his own milestone to offer: he gave up 21 years ago. pic.twitter.com/NcJmQ7qvP0

— euronews (@euronews) June 16, 2026

Кур'ёзны момант, які трапіў на відэазапіс, апублікаваў Euronews. Падчас перапынку Мелоні ўслых памарыла пра кубак кавы. Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц вырашыў пажартаваць і спытаў, ці не хоча яна да кавы яшчэ і зацягнуцца сігарэтай.

«Не, я кінула!» — з усмешкай адказала італьянская лідарка.

Гэтая заява выклікала апладысменты сярод прысутных. Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у захапленні выгукнула «Брава!»

Размова пра здаровы лад жыцця падхапіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Ён пацікавіўся ў прэзідэнта Еўрапейскай рады Антоніу Кошту, калі той апошні раз трымаў у руках цыгарэту. «Я кінуў у 2005 годзе… Ніколі не вяртаўся да гэтага. Поўны 21 год таму».

Эрдаган настойваў, а Макрон не верыў

Шкодная звычка Мелоні не першы раз становіцца тэмай для абмеркавання на вышэйшым узроўні.

Летась у кастрычніку на мірным саміце па Газе ў Егіпце прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас прывітання зрабіў Мелоні камплімент, але адразу дадаў: «Я мушу неяк прымусіць вас кінуць курыць».

NEW: #Turkiye's President Erdoğan tells #Italy's Meloni she's looking well but should give up smoking, calls UK's Starmer a 'good man'

During 4-way meeting also involving France's Macron at Egypt's Gaza Summit. President's anti-smoking stance is well known in Turkiye. pic.twitter.com/YJ7kz9ncwQ

— Andrew Hopkins (@achopkins1) October 13, 2025

Мелоні тады збянтэжана адказала: «Я ведаю, ведаю».

Прысутны пры той размове прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон тады пасміхнуўся і заявіў, што прымусіць Джорджу кінуць «проста немагчыма». І памыліўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула