БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі

17.06.2026 / 14:58

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай наконт удару па аўтобусе з гомельскімі і рэчыцкімі школьнікамі ў Бранскай вобласці Расіі. Прэс-сакратар ведамства Руслан Варанкоў паведаміў, што Мінск рашуча асуджае атаку, расцэньвае як «чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва» і патрабуе ад украінскага боку «вычарпальных тлумачэнняў».

Акрамя таго, у заяве МЗС прагучаў нечаканы напамін для ўласных ведамстваў і грамадзян.

Дыпламаты адзначылі неабходнасць строга кантраляваць парадак арганізацыі выезду груп беларусаў, асабліва дзяцей, на адпачынак за мяжу.

Больш за тое, знешнепалітычнае ведамства афіцыйна падкрэсліла «абавязковасць безумоўнага выключэння» любых паездак грамадзян у зоны канфліктаў, баявых дзеянняў і суседніх з імі рэгіёнаў.

Такім чынам, МЗС фактычна прызнала небяспеку маршрутаў, якія пралягаюць праз прыгранічныя вобласці РФ, і запатрабавала спыніць адпраўку туды людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула