БЕЛ Ł РУС

У Беларусі вырабляюць дзіцячыя бронекамізэлькі, якія ўжо пастаўляюць у Расію

17.06.2026 / 15:42

Nashaniva.com

На выставе-форуме «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» беларуская кампанія «Браня» прадставіла спецыяльныя сродкі абароны для дзяцей — супрацьаскепкавую бронекамізэльку і ахоўнае понча, піша расійскае агенцтва ТАСС.

Па словах прадстаўніка кампаніі, гэтыя вырабы прызначаныя для выкарыстання падчас эвакуацыі дзяцей з зон баявых дзеянняў. Іх галоўная задача — забяспечыць хаця б мінімальную абарону ад аскепкаў, паколькі ў сучасных канфліктах значная частка пашкоджанняў адбываецца менавіта ад аскепкаў снарадаў, боепрыпасаў і атак беспілотнікаў.

Абодва вырабы зробленыя з араміднай тканіны і адпавядаюць класу абароны Бр2. Вага бронекамізэлькі і понча складае прыкладна па тры кілаграмы.

Паводле інфармацыі кампаніі, падобныя сродкі абароны ўжо пастаўляюцца ў якасці гуманітарнай дапамогі ў Расію, у тым ліку ў Белгарадскую вобласць.

Асаблівасцю гэтых вырабаў стаў іх знешні выгляд. Замест традыцыйнай вайсковай афарбоўкі яны аформленыя як дзіцячае адзенне з яркімі малюнкамі. Распрацоўнікі тлумачаць гэта жаданнем зменшыць псіхалагічны стрэс у дзяцей. На іх думку, калі на дзіця надзяваюць звычайную вайсковую бронекамізэльку, гэта можа выклікаць страх і дадатковую трывогу, таму дзіцячы дызайн павінен зрабіць выкарыстанне такіх сродкаў абароны менш траўматычным з псіхалагічнага пункту гледжання.

Чытайце таксама:

Стала вядома імя жанчыны, што загінула пра атацы дрона на аўтобус з дзецьмі-футбалістамі ў Бранскай вобласці

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Каментары да артыкула