БЕЛ Ł РУС

«Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра суд і права ў Вялікім Княстве Літоўскім

18.06.2026 / 09:11

Nashaniva.com

21 чэрвеня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) пройдзе круглы стол «Суд і права ў ВКЛ другой паловы XIII — XVIII стагоддзя».

Правасуддзе з'яўлялася адным з найважнейшых складнікаў і атрыбутаў палітычнай улады, сродкам непасрэдняй камунікацыі і ўзаемадзеяння названай улады і грамадства. Належнае/неналежнае выкананне судовай функцыі вызначала аўтарытэт і легітымнасць гэтай улады, ступень лаяльнасці грамадства, розных супольнасцяў і сацыяльных груп у адносінах да яе, правакавала сацыяльныя і палітычныя рухі, інтэлектуальны і палемічны дыскурсы, прыняцце важных палітычных рашэнняў. 

Такім было значэнне судовай сістэмы і ў Вялікім Княстве Літоўскім цягам усяго перыяду свайго існавання. Ёсць падставы меркаваць, што менавіта судовая функцыя стала адным з найважнейшых фактараў тэрытарыяльнага росту гэтай дзяржавы, інтэграцыі яе зямель і розных з пункту гледжання культуры, рэлігіі і ідэалогій супольнасцяў у адну палітычную сістэму, унутраных пераўтварэнняў, якія прывялі да ўзнікнення ў 1569 г. новага палітычнага ўтварэння — Рэчы Паспалітай, якая надоўга аб'яднала Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае.

На гэтыя і іншыя пытанні пастараюцца даць адказы ўдзельнікі круглага стала Аляксандр Груша, Андрэй Мацук і Андрэй Радаман.

Прадметам увагі паслужаць суд вялікага князя і паноў рады, гродскія і земскія суды, асэсарскі суд, Трыбунал Вялікага Княства, а таксама іншыя судовыя інстытуты.

Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале.

Чытайце таксама:

«Яго называлі проста «Коцік». У Варшаве раскажуць пра забойцу расійскага цара

Зміцер Бартосік правядзе песенна-анекдатычнае падарожжа «На руінах Вялікага Княства…»

«Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра памяць і архівы

«Кава з гісторыкам» пачынае новы сезон размовай пра манархію, імперыю і калоніі

Каментары да артыкула