БЕЛ Ł РУС

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці

18.06.2026 / 12:00

Nashaniva.com

Лукашэнка на нарадзе з вайскоўцамі пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці.

«Калі нас нехта правакаваў і спрабуе ўцягнуць у вайну, думаю, што гэта дрэнна абыдзецца тым, хто гэта спрабуе зрабіць. Мы сябе паводзім спакойна. Камусьці не падабаецца, што Беларусь — спакойная дзяржава, таму ўсё гэта і адбываецца. Мы чуем заявы, апраўданні, розныя версіі. Але нам патрэбна праўда.

І мы чакаем гэтай праўды або рэальнага, справядлівага, сумленнага адказу ад украінскіх дзяржаўных службоўцаў, вайскоўцаў і людзей. Мы ўсё роўна высветлім гэту праўду— гэта не будзе вялікай праблемай», — цытуе яго словы Пул першага.

Учора, 17 чэрвеня, у Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Учора і сёння пасажыраў аўтобуса даставілі ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула