Грамадства55

У Рэчыцы расказалі падрабязнасці фатальнай паездкі мясцовых жыхароў у Расію. Аўтобусаў было два, дзяцей 41 з 88

Як паведамілі ў Рэчыцкім райвыканкаме, перавозку арганізоўвалі недзяржаўныя перавозчыкі, зарэгістраваныя ў Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах. Па маршруце Рэчыца — Геленджык ехалі 88 чалавек у двух аўтобусах. У Геленджык ехала футбольная каманда, а таксама школа танцаў.

Фота з тэлеграм-канала губернатара Бранскай вобласці Ягора Кавальчука

Сярод пасажыраў было 41 дзіця. З іх 28 навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 Рэчыцкага раёна накіроўваліся на вучэбна-трэніровачныя зборы ў аздараўленчы лагер. Яшчэ 13 дзяцей займаліся ў прыватнай танцавальнай студыі і таксама ехалі на адпачынак і трэніроўкі. Частку дзяцей суправаджалі бацькі, астатнія ехалі ў суправаджэнні дарослых прадстаўнікоў з даверанасцямі.

Паводле інфармацыі, каля 11‑й гадзіны дня ў раёне населенага пункта Рудня ў Бранскай вобласці адзін з двух аўтобусаў, у якім знаходзіліся 43 пасажыры, быў пашкоджаны ў выніку атакі беспілотнага лятальнага апарата. Пасля здарэння ўсіх пасажыраў даставілі ў горад Почап Бранскай вобласці.

Па ўдакладненых даных, у выніку атакі пацярпелі восем чалавек, адзін чалавек загінуў. У цяжкім стане быў шпіталізаваны трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2. Таксама траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі шасцёра дзяцей.

Пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Для падтрымкі расійскіх калег у Бранскую вобласць з Беларусі выехалі тры брыгады медыкаў, у склад якіх уваходзяць і спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню. У сваю чаргу бальніцы Гомельскай вобласці заявілі пра гатоўнасць прыняць пацярпелых для далейшага лячэння, калі будзе прынята рашэнне аб іх перавозцы ў Беларусь.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу. 

Каментары5

  • Cf
    17.06.2026
    Дзяцей вязлі ў рускі лагер паласкаць мазгі "рускім мірам" і "героямі сва".
    Везлі на тэрыторыю баявых дзеянняў. Везлі фактычна на вайну. На забойства.
    Сам факт адпраўкі дзяцей ў рускі лагер - ўжо павінен стаць падставай для крыміналкі да чыноўнікаў.
    Як і любы факт па распаўсюду рускага міру і выставак герояў сва. Як і факт трыкалору ў кабінетах так званых "сілавікоў*. Як і прапаганда расейскага міру з афіцыйных каналаў рэжыму ў Беларусі. Як і прапаганда гэтага рускага міру у навучальных ўстановах Беларусі.
    За ўсе гэта належыць несці адказнасць чыноўнікам, карнікам, прапагандыстам.
    А пакуль з-за дзейнасці рэжыму пакутае наш народ і нашы дзеці.
  • Лёзна-2?
    17.06.2026
    Адразу пытанне да спецоў была там выбухоўка ці проста зладзілі ДТЗ з дронам? На фота не відаць слядоў агню і пажару.
  • Дебилы
    17.06.2026
    За что боролись - на то и напоролись.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць