БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

18.06.2026 / 13:09

Nashaniva.com

«У гэты час трэба пабыць дома», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на наступны дзень пасля ўдару беспілотніка ў беларускі аўтобус на трасе ў Бранскай вобласці. У ім дзяцей з Рэчыцы везлі ў Геленджык на ўзбярэжжа Чорнага мора, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні.

AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

Аляксандр Лукашэнка даручыў забараніць паездкі дзіцячых груп за мяжу без дзяржаўнага нагляду і адпаведнага дазволу. Пра гэта ён заявіў, каментуючы атаку дрона на аўтобус з беларускімі грамадзянамі, у тым ліку дзецьмі, у Бранскай вобласці, паведамляе БелТА.

«Я не хачу нікога асуджаць, але хачу папрасіць нашых людзей, асабліва бацькоў: калі гаворка ідзе пра дзяцей, у гэты час трэба пабыць дома. Трэба займацца футболам і іншымі мерапрыемствамі тут.

Тут камфортней, у ціхай і спакойнай краіне. І трэба забараніць усялякія паездкі без дзяржаўнага кантролю і дазволу», — заявіў ён.

У сувязі з тым, што адбылося, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на шэраг акалічнасцяў, згадаўшы пра мэту паездкі групы беларускіх дзяцей у Геленджык.

«Хачу звярнуць увагу на сам факт: бацькі, і яны гэтага не адмаўляюць, арганізавалі гэтую паездку ці то на адпачынак, ці то для таго, каб трэніраваць дзяцей гуляць у футбол у Геленджыку.

Слухайце, у нас што, бракуе зямлі, каб гуляць у футбол? У нас бракуе палёў, каб нармальна займацца футболам і дзецям, і дарослым камандам? Не бракуе», — адзначыў ён.

Для паездкі да месца прызначэння бацькі звярнуліся ў прыватную кампанію і нанялі аўтобус.

«Не хачу асуджаць і гэтую прыватную кампанію. Яны дзейнічалі законна — як індывідуальныя прадпрымальнікі. Наймалі аўтобус, паехалі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — А цяпер некаторыя выстаўляюць прэтэнзіі. Не трэба выстаўляць прэтэнзій нам. Дарослым людзям, нам усім і найперш бацькам, трэба асцярожней ставіцца да такіх рэчаў».

Чытайце таксама:

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік

Лукашэнка: Паўднёвая мяжа палае як ніколі

Каментары да артыкула