БЕЛ Ł РУС

Пезешкіян назваў мемарандум з ЗША гістарычным

18.06.2026 / 15:23

Nashaniva.com

«Гэта гістарычны дакумент і пасланне магутнага Ірана: мір будзе дасягнуты ва ўмовах узаемнай павагі», — напісаў прэзідэнт Ірана.

Масуд Пезешкіян. Фота: Iranian Presidency / Anadolu via Getty Images

«Ісламская Рэспубліка Іран заўсёды прытрымлівалася справы міру ва ўсім свеце, захоўваючы пры гэтым сваю годнасць і незалежнасць, а таксама прагрэс і рэгіянальнае супрацоўніцтва», — сказаў ён.

Раней паведамлялася, што Іран і ЗША падпісалі папярэдняе мірнае пагадненне. Мемарандум аб узаемаразуменні тэрмінам на 60 дзён прадугледжвае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, уключаючы Ліван, зняцце санкцый з Тэгерана і стварэнне фонду аднаўлення Ірана.

«Яно падпісанае. Падпісанае ў Версалі. Я толькі што падпісаў яго», — пацвердзіў Трамп пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Версальскім палацы.

Пры гэтым Трамп чарговы раз прыгразіў аднавіць атакі, калі Іран не выканае сваіх абавязанняў.

Чытайце таксама:

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры

Каментары да артыкула