БЕЛ Ł РУС

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася

18.06.2026 / 21:50

Nashaniva.com

Штурм пачаўся 16 чэрвеня. Каб павысіць шанцы на прарыў да Малай Такмачкі, расіяне задзейнічалі больш за 30 матацыклаў.

УСУ адбілі чарговы (хаця і не тыповы) штурм расійскіх войскаў у Запарожскай вобласці. Як паведамляе 118‑я асобная механізаваная брыгада, 16 чэрвеня праціўнік паспрабаваў прарвацца да населенага пункта Малая Такмачка, задзейнічаўшы адначасова больш за 30 матацыклаў і тузін квадрацыклаў.

Каб павысіць выжывальнасць тэхнікі, расійскія вайскоўцы мадыфікавалі свае транспартныя сродкі: абсталявалі іх партатыўнымі сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы для абароны ад дронаў і нават шчытамі, якія меліся абараняць ад мін.

Аднак украінскія абаронцы спынілі калону. У баі было знішчана 26 вайскоўцаў РФ, больш за 20 матацыклаў і да 10 квадрацыклаў, паведамляе 118‑я брыгада УСУ.

Невялікае ўкраінскае сяло стала сімвалам тупіка расійскай арміі на фронце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула