Вайна77

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам

Невялікае ўкраінскае сяло стала сімвалам тупіка расійскай арміі на фронце.

Адзін з мемаў пра Малую Такмачку. Ілюстрацыя: сацыяльныя сеткі

Сяло Малая Такмачка знаходзіцца ў Арэхаўскім раёне Запарожскай вобласці. На пачатку поўнамаштабнага ўварвання яно аказалася пад кантролем расійскай арміі, аднак ужо да мая 2022 года было цалкам вызвалена.

Да вайны там жыло каля трох тысяч чалавек, у 2024 годзе засталося ўсяго каля сотні. Улетку 2025 года падчас штурму расійскімі войскамі сяло было фактычна цалкам знішчана.

Малая Такмачка размешчана на левым беразе ракі Конка: вышэй па цячэнні, прыкладна за 2,5 кіламетра, знаходзіцца сяло Новапакроўка, ніжэй, на адлегласці каля 2 кіламетраў, — горад Арэхаў, а на супрацьлеглым беразе — сяло Праабражэнка.

Праз Малую Такмачку праходзяць аўтамабільная і чыгуначная дарогі. Трапіць у Арэхаў, дзе Узброеныя сілы Украіны выбудавалі моцны перыметр абароны, расійскія войскі могуць толькі праз гэтае сяло.

Новыя жорсткія хвалі расійскіх атак на Малую Такмачку пачаліся ў сярэдзіне 2025 года. 16 лістапада расійскія СМІ паведамілі пра «вызваленне» населенага пункта.

Ужо 17 лістапада 2025 года міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў павіншаваў асабовы склад 42‑й гвардзейскай мотастралковай дывізіі з «вызваленнем» Малой Такмачкі і заявіў, што гэта — сур’ёзны крок да перамогі і дасягнення мэтаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Але расійскія войскі не здолелі замацавацца там.

Цяпер тэрыторыю Малой Такмачкі не кантралюе цалкам ніводны з бакоў.

Пастаяннае з’яўленне назвы гэтага адносна невялікага населенага пункта ў зводках з часам пачало раздражняць нават прарасійскіх Z-прапагандыстаў.

У сярэдзіне красавіка ў сеціве з’явілася відэа-нарэзка выступленняў «эксперта» Барыса Рожына ў эфіры расійскага тэлебачання. На працягу 11 месяцаў ён рэгулярна паведамляў пра жорсткія баі за Малую Такмачку, а таксама пра яе «вызваленне».

Відэа хутка разышлося па інтэрнэце і выклікала хвалю мемаў.

У тэлеграме нават з’явіўся іранічны канал з назвай «Взята ли Малая Токмачка?». Яго аўтары абяцаюць «штодзённую зводку баявых дзеянняў за населены пункт». Ёсць і сайт, дзе адсочваюць аператыўную сітуацыю ў сяле.

Каментары7

  • AlexxelA
    05.05.2026
    Гэта Вердэн 21 стагоддзя.
  • Дзікпікавіч
    05.05.2026
    ‘Кіеў за тры дні’ ператварыўся для маскавітаў у ‘Малую Такмачку за 1500 дзён’
  • Axe
    05.05.2026
    Падаецца мы сталі забывацца на Чарнабаеўку.

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць