БЕЛ Ł РУС

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф

19.06.2026 / 07:29

Міраслаў Яноўскі

На чэмпіянаце свету па футболе пачаліся матчы другога тура

Канадзец Кайл Ларын радуецца забітаму голу. Фота: Fran Santiago/Getty Images

Зборная Канады разграміла Катар з лікам 6:0. 

Форвард «Ювентуса» Джонатан Дэвід аформіў хет-трык, а ў матчы зафіксаваны чарговы аўтагол: у свае вароты пацэліў Махамед аль-Манай. Гэта ўжо шосты аўтагол на мундыялі.

Мексіка мінімальна перамагла Паўднёвую Карэю з лікам 1:0 і стала першай зборнай, што выйшла ў плэй-оф, выйграўшы групу А.

Учора Чэхія і Паўднёвая Афрыка згулялі ўнічыю (1:1), а Швейцарыя разграміла Боснію і Герцагавіну — 4:1.

Група А (пасля двух тураў): Мексіка — 6, Паўднёвая Карэя — 3, Чэхія, Паўднёвая Афрыка — 1.

Група В: Канада, Швейцарыя — 4, Боснія, Катар — 1.

Канада і Швейцарыя таксама амаль гарантавалі сабе плэй-оф.

Сёння а 22‑й матч ЗША — Аўстралія, а ў ноч на суботу адразу тры гульні: Шатландыя — Марока (гадзіна ночы), Бразілія — Гаіці (03:30), Турцыя — Парагвай (06:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула