БЕЛ Ł РУС

Баец расійскай ПВК выкраў ваенкара, які пісаў пра іх кампанію, і трымаў у закапанай труне

19.06.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Ваенкара часопіса «Саюз нацыянальнасцей» Рамана Сямёнава (Самурай) гвалтоўна вывезлі ў Белгародскую вобласць, дзе трымалі пад аховай і катавалі. 

Курскі гарнізонны вайсковы суд асудзіў байца ПВК «Ястраб» Івана Цімохава (пазыўны «Цімоха») да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў з ужываннем катаванняў, піша «Астра».

Паводле звестак следства, увосень 2024 года Цімохаў дзейнічаў па загадзе кіраўніцтва.

Ваенкара часопіса «Саюз нацыянальнасцей» Рамана Сямёнава (Самурай) гвалтоўна вывезлі ў Белгародскую вобласць, дзе трымалі пад аховай і катавалі. У нейкі момант яго змясцілі ў закапаную ў зямлю «труну» — драўлянае збудаванне, дзе ён правёў 12 сутак.

Сам Сямёнаў кажа, што яго выкралі каля метро ў Пецярбургу. Ён звязвае гэта з расследаваннем пра дзейнасць ПВК. Паводле яго слоў, да злачынства датычныя і іншыя людзі, але яны не пакараныя.

Цімохаў прызнаў віну і пайшоў на здзелку са следствам, даўшы паказанні на заснавальніка ПВК Аляксея Марушчанку. Той знаходзіцца пад арыштам з лютага 2025 года і праходзіць па шэрагу цяжкіх абвінавачванняў — ад махлярства да арганізацыі гвалтоўных злачынстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула