БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны

19.06.2026 / 21:17

Nashaniva.com

Прычынай стала рашэнне Зяленскага прысвоіць аднаму з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны назву «імя Герояў УПА».

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі афіцыйна адклікаў у прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Ордэн Белага Арла. Гэта найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы.

Зяленскі атрымаў ордэн у красавіку 2023 года з рук Анджэя Дуды. Тады гэты крок называлі сімвалам гістарычнага збліжэння двух народаў, а ўзнагароду прысудзілі за выбітныя заслугі ў паглыбленні адносін і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.

Цяперашні крок Варшавы справакавала рашэнне Зяленскага прысвоіць аднаму з элітных падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны афіцыйнае найменне «імя Герояў УПА».

У Польшчы, дзе балюча ставяцца да памяці пра Валынскую трагедыю, гэта выклікала хвалю абурэння.

Польскі прэзідэнт пасля кансультацый прыняў канчатковае рашэнне аб пазбаўленні ўзнагароды прэзідэнта Украіны, падкрэсліўшы, што «ахвярам нашых продкаў нельга здрадзіць маўчаннем». Паводле яго слоў, у двухбаковых адносінах існуюць выразныя межы, за якія Кіеву пераходзіць не дазволена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула