БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе ВПК у Варонежы. У дзённы час

22.06.2026 / 12:38

Сяргей Гезгала

Магутныя слупы дыму ўздымаюцца з двух бакоў ВЗПП-Зборка, якое вырабляла мікраэлектроніку для «Іскандэраў», Х-101 і «Панцыраў».

Гэта прадпрыемства, падобнае да мінскага «Інтэграла». На ім выраблялі дэталі (паўправадніковыя матрыцы і зборкі) для ракет «Іскандэр», Х-101 і ракет для ЗРК «Панцыр».

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што ўдар быў нанесены трыма брытанскімі ракетамі Storm Shadow. Мяркуючы з відэа, усе тры трапілі дакладна ў цэль.

Адлегласць Варонежа ад лініі фронту наўпрост складае каля 230 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула