БЕЛ Ł РУС

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста

22.06.2026 / 16:05

Nashaniva.com

Падлетка па-за агароджай заўважылі на пуцеправодзе паміж Чыжоўскім вадасховішчам і ракой Свіслач.

Скрыншот з відэа

Падлетак быў у цяжкім эмацыйным стане і ўжо меў парэзы на руках, твары і перадплеччах.

На месца прыбылі супрацоўнікі патрульна-паставой службы, ратавальнікі МНС, вадалаз і медыкі. Больш за паўгадзіны яны размаўлялі з падлеткам, спрабуючы пераканаць яго адмовіцца ад небяспечнага кроку. Юнак, аднак, не дазваляў наблізіцца да сябе і заставаўся непахісным, час ад часу здымаючы рукі з парэнчаў.

Аднак у пэўны момант увагу хлопца адцягнула згаслае асвятленне. Скарыстаўшыся сітуацыяй, супрацоўнікі міліцыі і МНС хутка схапілі падлетка за верхняе адзенне і перацягнулі яго назад на мост. Так удалося пазбегнуць трагедыі.

Чытайце таксама:

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў

У мінскай «Даліне казак» скончыла жыццё самагубствам дзевяцікласніца

Каментары да артыкула