БЕЛ Ł РУС

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам

22.06.2026 / 16:31

Nashaniva.com

«Падпісаў кантракт і служыць у асобых падраздзяленнях. Вайсковец, па лініі МУС», — расказаў Анатоль Маркевіч пра аднаго з сыноў.

Анатоль Маркевіч у світшоце з цытатай Лукашэнкі «Будет очень интересно» і яго сын Яўген (крайні злева) на экскурсіі ў музеі ў Хатыні. 2023 год. Фота: «Мінская праўда»

Анатоль Маркевіч быў міністрам культуры з лістапада 2020 года да снежня 2024-га. Цяпер ён кіраўнік прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску (працуе там прынамсі з красавіка 2025 года).

У кулінарнай перадачы на СТБ Маркевіч расказаў, чым займаюцца яго сыны (іх у чыноўніка трое).

Старэйшы сын, 28‑гадовы Ілля, скончыў БНТУ, факультэт інфармацыйных тэхналогій, і працуе па спецыяльнасці.

Ілля Маркевіч. Фота: premierliga.pro

Малодшаму 15, ён яшчэ школьнік.

А сярэдні, 23‑гадовы Яўген, адвучыўся ў БДПУ імя Максіма Танка на настаўніка фізкультуры і пайшоў у вайскоўцы.

Яўген Маркевіч. Фота: premierliga.pro

«Падпісаў кантракт і служыць у асобых падраздзяленнях. Вайсковец, па лініі МУС», — расказаў Маркевіч-старэйшы.

Прафесіі яго сыны выбіралі самі, дадаў ён.

Яўген і Ілля Маркевічы гуляюць таксама ў міні-футбол, рэгулярна выступаюць на спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула