Грамадства88

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў

У канцы 2024 года яго замянілі акцёрам Русланам Чарнецкім, а Маркевіч уладкаваўся на пасаду, пра якую ў структурах мараць многія.

Анатоль Маркевіч і сёстры Груздзевы. Фота: сацсеткі

Анатоль Маркевіч быў міністрам культуры з лістапада 2020 года да снежня 2024-га. Выпускнік фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага педуніверсітэта, да кар'еры чыноўніка ён працаваў настаўнікам. Пасля ўзначальваў Навагрудскі райвыканкам, быў памочнікам Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. 

Будучы міністрам культуры, Маркевіч заяўляў, што «здраднікам не месца на сцэне», а беларуская культура пасля 2020‑га ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў». Пры ім пастрожылі правілы выдачы гастрольных пасведчанняў і вярнулі чорныя спісы артыстаў. Пры ім жа канчаткова разграмілі Купалаўскі і не знялі ніводнага запамінальнага фільма.

У канцы 2024‑га Маркевіча на пасадзе міністра культуры замяніў акцёр Руслан Чарнецкі.

Але і Маркевіч знайшоў сабе няпыльную працу. Ён стаў кіраўніком прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску. Беларускія чыноўнікі змагаюцца за такія «саюзныя» пасады, бо заробкі там ідуць па высокіх расійскіх стаўках. Гэта дазваляе за пару гадоў зарабіць прыстойныя грошы пры абсалютнай адсутнасці рэальнай працы.

У апараце Саюзнай дзяржавы Маркевіч працуе прынамсі з красавіка 2025 года.

Фота: soyuz.by

Каментары8

  • Minister my ass
    17.02.2026
    Ах вось што. А то можна было падумаць,, што ён, мабыць, лазеншчыкам у жаночую лазню уладкаваўся. Але ці хапіла б кваліфікацыі?
  • Ёсік
    17.02.2026
    А што такое Пастаянны камітэт? Ні кроку ў бок, ні кроку ўзад?
  • Ага
    17.02.2026
    Аналитик, якой ячшэ "стране"? На сваю высокую пасаду ён пастаўлены служыць начальству, якое само служыць русскому міру. Як і вы на сваім маленькім месцы яму служыце кожны дзень, і нават тут у каментарах.

    Вось так і трымаецца гэта ўсё 30+ год.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць