БЕЛ Ł РУС

У Гродне было ўзгаранне ў дзіцячым садзе, дзяцей эвакуявалі

22.06.2026 / 18:17

Nashaniva.com

Сігнал пра ўзгаранне ў гродзенскай дашкольнай установе на вуліцы Дзяржынскага паступіў на нумар 112 днём 22 чэрвеня, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Для ліквідацыі наступстваў здарэння на месца выязджалі 10 адзінак тэхнікі МНС.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі высветлілі, што прычынай задымлення і спрацоўвання пажарнай сігналізацыі стала кароткае замыканне электрычнай пліты.

Работнікі дзіцячага сада самастойна патушылі ўзгаранне з дапамогай вогнетушыцеляў. Адміністрацыя ўстановы эвакуявала 54 чалавекі, у тым ліку 36 дзяцей. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі МНС дадаткова агледзелі памяшканні і пераканаліся, што пагрозы паўторнага ўзгарання няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула