Беларусаў папярэдзілі пра перабоі ў працы банкаўскіх картак
Перабоі ў працы картак некаторых банкаў магчымыя ў ноч на 23 чэрвеня.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
З поўначы да 6:30 раніцы Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэрміновыя работы на сваім абсталяванні. У гэты час уладальнікі картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, могуць сутыкнуцца з часовымі абмежаваннямі ў абслугоўванні.
Падчас правядзення работ можа быць недаступная аплата карткамі, з'явяцца цяжкасці пры выкарыстанні прылад самаабслугоўвання, а таксама пры зняцці наяўных грошай у банкаматах.
Банкі просяць кліентаў паставіцца да сітуацыі з разуменнем і загадзя ўлічыць магчымыя нязручнасці.
Паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра карыстаюцца, у прыватнасці, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк Рашэнне, Неа Банк Азія, Цэптар Банк, БСБ Банк і шэраг іншых фінансавых устаноў.
Чытайце таксама:
У Нацбанку расказалі, колькі беларусы набралі пазык у банкаў