Эканоміка33

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%

Чым большы дысбаланс на рынку працы, тым больш каштуюць паслугі пасярэдніка паміж наймальнікам і работнікам. І вось ужо просценькая бізнэс-мадэль паказвае цуды рэнтабельнасці. Гэта ўсё — rabota.by. Залаты час для расійскіх уласнікаў гэтага рэсурсу надышлі пасля пагрому Тут.бая.

Будаўнікі. Фота LookByMedia

Манапаліст у сферы абвестак аб працы ў Беларусі — сайт rabota.by, які належыць ТАА «Уся работа».

Па дынаміцы выручкі гэтай кампаніі можна ўбачыць, наколькі ўсё цяпер складана для наймальнікаў. 

Выручка ТАА «УСЯ РАБОТА», 2020–2025

Выручка ТАА «УСЯ РАБОТА» 2020-2025

Аператар rabota.by і hh.by, · млн беларускіх рублёў

Крыніца: фінансавая справаздачнасць кампаніі. · Наша Ніва

Выручка кампаніі выбухова расце пачынаючы з 2021 года. На сёння невялікае прадпрыемства з нізкім сабекоштам і просценькай бізнэс-мадэллю генеруе і выручку, і чысты прыбытак на ўзроўні дарослай беларускай ІТ-кампаніі. 

Рэнтабельнасць rabota.by — фантастычныя 78%, чысты прыбытак за 2025 год — 16,5 мільёна беларускіх рублёў. Асноўныя грошы прыходзяць ад тарыфікавання працадаўцаў, якія размяшчаюць абвесткі аб вакансіях. 

Прыбыткі кампаніі стабільна выводзяцца дывідэндамі. Каму? Расіянам. 

Сама кампанія «Уся работа» з'явілася ў ліпені 2020‑га як вынік зліцця rabota.tut.by і hh.by — філіяла расійскага Хэдхантара ў Беларусі. «Тутбай медыя» належала 40%, яшчэ 10% — беларускаму менеджару Аляксандру Чакану, астатнія 50% — рускім. 

Пасля разгрому Tut.by беларускае ТАА «Уся работа» стала на 100% належаць расійскай юрыдычнай асобе «Хэдхантар». 

Расійскі «Хэдхантар» гэта публічная расійская кампанія, структура яе валодання невядомая — там шмат акцыянераў, а заснавальнікам-расіянам (Леван Назараў, Адысей Гаўрылаў і іншыя), як лічыцца, належаць вялікія мінарытарныя долі. Каля паловы акцый кампаніі знаходзяцца ў свабодным абарачэнні на расійскай біржы і належаць расійскім інвестфондам і рознічным інвестарам. 

Мінск, 2020 год. Архіўнае фота: Наша Ніва

Масавы адток людзей з Беларусі пачаўся з канца 2020 года і працягваецца дагэтуль. 

Частка працаздольнага насельніцтва пакідае краіну з эканамічных прычын, таму што ў Беларусі самыя нізкія ў рэгіёне заробкі. 

Іншая частка працаздольнага насельніца ратуецца за мяжой ад рэпрэсій. 

І нават тыя высокакваліфікаваныя работнікі, якія маюць добрыя заробкі і не адчуваюць рызыкі пераследу, усё роўна часта вымушаны з'язджаць па карпаратыўных прычынах — замежныя контрагенты беларускіх тэхналагічных фірм патрабуюць пераводу юрыдычных асоб і штатаў у іншыя юрысдыкцыі з меркаванняў маралі або банкаўскіх стандартаў. 

Такім чынам, з краіны вымываецца як нізкакваліфікаваная, так і высокакваліфікаваная працоўная сіла.

Замяніць нізкакваліфікаваных работнікаў улады спрабуюць праз прыцягванне эканамічных мігрантаў з адсталых рэгіёнаў Азіі: Бангладэш, Пакістана, Індыі.

Працадаўцы, сутыкнуўшыся з тым, што размяшчэнне вакансіі на ўласным сайце ўжо не дае ніякага выніку, вымушаныя звяртацца да пасярэднікаў і шукаць работнікаў на профільных рэсурсах.

Каментары3

  • Bielarus4ever
    21.06.2026
    Ды ўсім вядома, што генэрал-гаўляйтар лукашэнка - выканаўца рашэньняў расійскага дыктатара, расійскага крыміналітэту і расійскага "бізнэсу". Ён ачышчае Беларусь для расійскага насельніцтва. Як расійскія збройныя сілы ачышчаюць Украіну ад украінскае насельніцтва. Сродкі рашэньня беларускага пытаньня, як і ўкраінскага, падобныя да мэханізмаў што да жыдоўскага пытаньня ў ХХ ст.
  • когда
    21.06.2026
    из 9.7 миллионной страны уехало 2 млн работоспособных, то и не такого можно ожидать
  • 3 миллиона уехало
    22.06.2026
    когда, И ракет на 2 жня яосталось. Лживый невероятный сказочник.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі4

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі4

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць