БЕЛ Ł РУС

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?

23.06.2026 / 10:09

Nashaniva.com

Найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы — ордэн Белага Арла, якую польскі прэзідэнт Караль Наўроцкі пастанавіў забраць у прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, афіцыйна вярнулася ў Варшаву.

Найвышэйшую польскую ўзнагароду прэзідэнт Украіны адправіў у Польшчу поштаю. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

У панядзелак, 22 чэрвеня, прадстаўнікі канцылярыі прынялі адпраўленне. Украінскі бок адправіў ордэн поштай. 

Як распавёў прэс-сакратар кіраўніка польскай дзяржавы Рафал Ляскевіч, ордэн разам з ануляваным пасведчаннем будзе накіраваны на дзяржаўнае захаванне ў Бюро ордэнаў і намінацый.

Ляскевіч падкрэсліў, што гэты канкрэтны экзэмпляр больш нікому і ніколі не будзе прысвоены.

Ляскевіч выказаў меркаванне, што гэтага крызісу можна было пазбегнуць. Кіеў двойчы спрабаваў выйсці на сувязь для арганізацыі тэлефоннай размовы з польскім бокам, аднак у выніку сам жа адмяніў званок: «Прэзідэнт Зяленскі проста не захацеў размаўляць з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім».

Спікер выказаў меркаванне, што пазбаўленне Зяленскага найвышэйшай польскай узнагароды не прывядзе да большага пагаршэння стасункаў паміж краінамі.

«Прэзідэнт Караль Наўроцкі выразна сказаў у сваёй заяве, апублікаванай канцылярыяй прэзідэнта ў пятніцу, што пазбаўленне ордэна Белага Арла не накіраванае супраць украінцаў, што ворагам Украіны, усёй свабоднай Еўропы і вольнага свету з'яўляецца Расія», — сказаў ён.

Рашэнне Наўроцкага аб пазбаўленні Зяленскага ордэна Белага арла стала рэакцыяй Варшавы на тое, што ўкраінскі прэзідэнт прысвоіў аднаму з вайсковых падраздзяленняў імя «герояў УПА». Польскі бок назваў гэта непрымальным крокам.

Праз салідарнасць ад найвышэйшай польскай узнагароды адмовіліся тры былыя прэзідэнты Украіны — Леанід Кучма, Віктар Юшчанка і Пятро Парашэнка.

Чытайце таксама:

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў

Пятро Парашэнка таксама вярнуў Польшчы ордэн Белага Арла

Пасол Украіны ў Польшчы таксама адмовіўся ад сваёй узнагароды

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны

Каментары да артыкула