Свет8585

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны

Прычынай стала рашэнне Зяленскага прысвоіць аднаму з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны назву «імя Герояў УПА».

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі афіцыйна адклікаў у прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Ордэн Белага Арла. Гэта найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы.

Зяленскі атрымаў ордэн у красавіку 2023 года з рук Анджэя Дуды. Тады гэты крок называлі сімвалам гістарычнага збліжэння двух народаў, а ўзнагароду прысудзілі за выбітныя заслугі ў паглыбленні адносін і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.

Цяперашні крок Варшавы справакавала рашэнне Зяленскага прысвоіць аднаму з элітных падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны афіцыйнае найменне «імя Герояў УПА».

У Польшчы, дзе балюча ставяцца да памяці пра Валынскую трагедыю, гэта выклікала хвалю абурэння.

Польскі прэзідэнт пасля кансультацый прыняў канчатковае рашэнне аб пазбаўленні ўзнагароды прэзідэнта Украіны, падкрэсліўшы, што «ахвярам нашых продкаў нельга здрадзіць маўчаннем». Паводле яго слоў, у двухбаковых адносінах існуюць выразныя межы, за якія Кіеву пераходзіць не дазволена.

Каментары85

  • Bielarus
    19.06.2026
    Прэзыдэнт Украіны адстойвае інтарэсы Ўкраіны. Армія Краёва, выклятыя жаўнеры і іншыя рабілі злачынствы супраць ўкраінцаў ды беларусаў . Чаму тады ўкраінцы не прад'яўляюць прэтэньзіяў?
  • Fghh
    19.06.2026
    Кто от этого пострадает? Украинцы в Польше.
    Кому это нужно? Да Вовчику и нужно, мяса категорически не хватает. Думает они домой поедут, ага.
  • Пытанне
    19.06.2026
    Вось Мусаліні не пазбавілі ордэна.
    Такое раз было у гісторыі, пазбавілі ордэна, а потым насупны прэзідэнт вярнуў.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць